2012-02-15 16:05:31

“L’Osservatore Romano”: у ХІХ ст. Сіксцінскай капэле пагражала закрыццё


RealAudioMP3 Сённяшняя “L’Osservatore Romano” змяшчае сенсацыйны артыкул Марчэлло Філотэі аб тым, што славуты італьянскі кампазітар і дырыжор Гаспарэ Спонціні хацеў спыніць дзейнасць славутай Сіксцінскай капэлы, абвінаваціўшы яе кіраўнікоў у выкарыстанні тэатральнай музыкі ў сакаральных творах. Філотэі адзначае, што ў той час назіраўся сапраўды драматычны стан літургічнай музыкі. Журналіст піша, што Спонціні звярнуўся непасрэдна да папы Бэнэдыкта ХIV, каб той дазволіў зрабіць Сіксцінскую капэллу часткай Акадэміі св. Цэцыліі. Гэта, на думку музыканта, магло б вырашыць існуючыя праблемы, і не толькі музычнага зместу. Паводле Спонціні, неўмяшальніцтва ў праблему магло б прывесці да дэградацыі сакральнай музыкі. У артыкуле падкрэсліваецца, што, калі б кампазітар дасягнуў сваёй мэты, Сіксцінская капэла існавала б у зусім іншым варыянце, чы мы сёння ведаем.

Рэформа Спонціні не спадабалася Джузэппэ Баіні, іншаму вялікаму італьянскаму кампазітару, які прызнаў драматычны стан касцёльнай музыкі, але быў схільны не абвінавачваць у гэтым непасрэдна Сіксцінскую капэлу. Што ў наступстве і выратавала яе існаванне і дзейнасць.








All the contents on this site are copyrighted ©.