2012-02-15 15:35:57

Украіна: пытанне звароту рэлігійных каштоўнасцяў Цэрквам


RealAudioMP3 Упаўнаважаны Вярхоўнай рады Украіны па правах чалавека Ніна Карпачова ў сваім гадавым рапарце аб стане павагі і абароны свабод і правоў у краіне ўказала на недахопы ў забеспячэнні рэлігійных свабод. Каля 8 тыс. рэлігійных арганізацый ва Украіне не маюць уласных культавых будынкаў. У рапарце ўказваецца таксама на неабходнасць прыняцця закону аб рэстытуцыі культавых будынкаў і звароту іншых каштоўнасцяў, аднятых дзяржавай у часы камуністычнага рэжыму, рэлігійным супольнасцям. Апроч таго, як паведаміла Упаўнаважаны па правах чалавека, каля 100 тыс. грамадзян у 2011 г. звярнуліся з запатрабаваннем перагляду законаў Украіны, каб прывесці іх да згоднасці з агульнаеўрапейскімі нормамі.








All the contents on this site are copyrighted ©.