2012-02-15 14:22:55

Сараева стане месцам чарговай Сусветнай сустрэчы за мір


RealAudioMP3 9-11 верасня 2012 г. па ініцыятыве Супольнасці св. Эгідзія ў сталіцы Босніі і Герцагавіны Сараеве пройдзе Сусветная сустрэча за мір у свеце. Марко Імпальяцо, кіраўнік супольнасці, адзначыў, што у 2012 г. будзе адзначацца 20-годдзе пачатку вайны ў Босніі і Герцагавіне, а Сараева стала сімвалам знішчэння краіны і цярпення яе жыхароў. Форум жадае падкрэсліць новую ролю рэлігіі у жыцці грамадства. Паводле Імпальяцо, калі 20 год таму існавалі прычыны для падзелаў, сёння яны сталі элементам адзінства і суіснавання. Ён падкрэсліў, што з Сараева, горада мучанікаў, апроч ран і крыўдаў, дзякуючы новаму духу, можа нарадзіцца сустрэча для новай агульнай памяці.

У мерапрыемстве ў сталіцы Босніі і Герцагавіны прымуць удзел шматлікія іерархі, рэлігійныя дзеячы, а таксама прадстаўнікі свету культуры і палітыкі з многіх краін свету. Сусветная сустрэча за мір арганізуецца Супольнасцю св. Эгідзія як успамін гістарычнай малітвы за мір, якая прайшла ў Асізі ў 1986 г.








All the contents on this site are copyrighted ©.