2012-02-15 12:33:23

Рэктар Папскага ўніверсітэта ў Перу выкліканы ў Ватыкан


RealAudioMP3 Рэктар Папскага універсітэта ў Перу быў выкліканы ў Ватыкан, каб абмеркаваць вынікі нядаўняй апостальскай візітацыі ў навучальнай установе, якая стала вынікам адмовы прывесці статуты ўніверсітэта ў адпаведнасць з нормамі Касцёла. Апостальскі нунцый у Перу абвясціў, што Марцыаль Рубіо сустрэнецца з кардыналам Дзяржсакратаром Тарчызіо Бэртонэ 21 лютага. Падчас спаткання плануецца абмеркаваць вынікі візітацыі, якую праводзіў ў снежні 2011 г. кардынал Петэр Эрдо з Будапешту, старшыня Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы.

У 2010 г. Канстытуцыйны суд Перу прызнаў права арцыбіскупа Лімы ўваходзіць у склад рады дырэктараў універсітэта, але адміністрацыя навучальнай установы не падпарадкавалася гэтаму рашэнню. 23 верасня 2011 г. рада ўніверсітэта на чале з Рубіо прагаласавала за адмову выканаць дырэктыву Апостальскай Сталіцы аб змене статутаў у адпаведнасці з нормамі Касцёла. Такое рашэнне ставіць пад пагрозу статус універсітэта як “папскага”. Прадстаўнікі адміністрацыі таксама не пагадзіліся прызнаць права арцыбіскупа Лімы абіраць рэктара ўніверсітэта з ліку трох кандыдатаў, прапанаваных радай універсітэта.

Кардынал Эрдо, як апостальскі візітатар, прыбыў у Ліму ў снежні прошлага году і сустрэўся з кіраўніцтвам універсітэта, арцыбіскупам Лімы і іншымі асобамі, якія ўдзельнічаюць у справе. Іерарх прыйшоў да высновы, што некаторыя асобы з адміністрацыі памылкова лічаць пастановы Апостальскай Сталіцы “неабавязковымі” для ўніверсітэту, вынікам чаго стаў такога роду крызіс.







All the contents on this site are copyrighted ©.