2012-02-15 14:53:51

Мексіка: спецыяльная інтэрнэт-старонка да візіту Папы


RealAudioMP3 13 лютага пачала дзейнічаць спецыяльная інтэрнет-старонка, прысвечаная візіту Святога Айца ў Мексіку. Ініцыятарам стварэння рэсурсу стала мясцовая біскупская канферэнцыя. На сайце змяшчаецца інфармацыя для святароў, вернікаў і журналістаў. Арцыбіскуп мексіканскага Леона, дзе 25 сакавіка пройдзе св. Імша, якую ўзначаліць Бэнэдыкт XVI, заклікаў наркагандляроў краіны да пакаяння і адмовы ад насілля, і не толькі падчас візіту Пантыфіка. Апостальскае падарожжа Святога Айца будзе праходзіць падчас актыўнага абмеркавання нядаўна прынятай у Мексіцы папраўкі да Канстытуцыі, якая датычыць свабоды веравызнання. Аднак, старшыня біскупскай канферэнцыі краіны арцыбіскуп Карлас Агвілар паведаміў, што дадзеная папраўка не ўносіць істотных змен у практычны кантэкст існавання і дзейнасці Каталіцкага Касцёла ў Мексіцы.








All the contents on this site are copyrighted ©.