2012-02-15 11:29:46

Берлін: арцыбіскуп Вёлькі адзначыць наданне кардынальскага тытулу з бяздомнымі


RealAudioMP3 Арцыбіскуп Берлінскі Райнэр Марыя Вёлькі адзначыць наданне кардынальскага тытулу незвычайным чынам. Ён запрасіў бедных і бяздомных берлінцаў на ўрачысты абед, пасля таго як вернецца з Рыму. Калі і дзе адбудзецца гэта святкаванне пакуль што не вырашана. 18 лютага папа Бэнэдыкт XVI у ватыканскай базыліцы ўручыць кардынальскія берэты арцыбіскупу Вёлькі і яшчэ 21 іерарху. Сваім запрашэннем да бяздомных і тых, хто жыве ў нястачы, берлінскі іерарх хацеў даць ясна зразумець, “што яны належаць да нас, і маюць права святкаваць разам з намі”, цытуе нямецкае “KNA” словы Вёлькі. Згодна з хрысціянскім пасланнем “кожны пазбаўлены сродкаў і эканамічна неабаронены – не пазбаўлены любові Бога”, - адзначыў арцыбіскуп.

Іерарха падчас ватыканскіх урачыстасцяў будзе суправаджаць дэлегацыя родных, сяброў, супрацоўнікаў і прадстаўнікоў іншых канфесій і рэлігій. Таксама, сацыялістычны бургамістр Берліна Клаўс Воверайт, Міністр культуры зямлі Брандэнбург Сабінэ Кунст і Міністр юстыцыі зямлі Мекленбург Ута-Марыя Кудэр адправіцца ў Рым.

Арцыбіскуп Вёлькі лічыць гэта станоўчым знакам таго, што палітыкі ўспрымаюць Касцёл як значную грамадскую групы. Наданне яму кардынальскай годнасці, ён успрымае як ўзнагароду для католікаў Берліна, якія доўгі час знаходзіліся ў цяжкім становішчы. Яны былі падзеленыя Берлінскай сцяной на працягу 28 гадоў.







All the contents on this site are copyrighted ©.