2012-02-14 15:59:23

“L’Osservatore Romano”: супрацоўніцтва паміж Святым Пасадам і Вялікабрытаніяй


RealAudioMP3 Сённяшняя “L’Osservatore Romano” змясціла артыкул баранэсы Саеды Варсі аб мэтах візіту дэлегацыі ўрада Вялікабрытаніі ў Ватыкан. Аўтар адзначае, што візіт Папы ў 2010 г. узмоцніў супрацоўніцтва паміж двума дзяржавамі. “Мы павінны сумесна працаваць для вырашэння праблем змены клімату, спрыяць міжрэлігійнаму дыялогу, імкнуцца да міру і змагацца з беднасцю ў свеце”, - напісала Варсі. Яна звярнула ўвагу на тое, што ў цэнтры палітыкі, як унутранай так і замежнай, брытанскага ўрада знаходзіцца падтрымка і спрыянне асноўным правам і каштоўнасцям чалавека, умацаванне дэмакратыі ў свеце, падтрыманне грамадскай, эканамічнай і палітычнай культуры, ад найніжэйшых слаёў грамадства да дзяржаўнага ўзроўню. Баранэса Саеда Варсі заявіла аб сваім жаданні, каб “брытанскі ўрад сумесна з Апостальскай Сталіцай паразважаў над тым, як міжрэлігійны дыялог, у тым ліку ісламска-хрысціянскі, можа быць умацаваны на карысць прадухілення канфліктаў і дыскрымінацыі ў свеце. “У прыватнасці я хацела б заклікаць наш кантынент, каб меў большы давер да сваёй хрысціянскай спадчыны, і зразумеў, што гэта найбольш эфектыўны спосаб прызнання рэлігійных меншасцяў”, - адзначыла баранэса Саеда Варсі.

На заканчэнне свайго артыкула брытанская палітык адзначыла, што сёння наш свет павінен змагацца з беспрэцэдэнтным эканамічным і сацыяльным крызісам, які патрабуе ахвярнасці і намаганняў, калі мы хочам мець лепшую будучыню.








All the contents on this site are copyrighted ©.