Сумесная сустрэча ўрада Італіі і дэлегацыі Святога Пасаду
Прэм’ер-міністр Італіі
Марыё Монці і 10 членаў кабінета міністраў 16 лютага сустрэнуцца з прадстаўнікамі
Святога Пасаду і біскупскай канферэнцыі Італіі. Традыцыйныя кансультацыі, якія праходзяць
штогод у пасольстве Італіі пры Апостальскай Сталіцы, адбудуцца на гэты раз у больш
шырокім маштабе. З касцёльнага боку ў сустрэчы прымуць удзел кардынал Тарчызіо Бэртонэ,
Дзяржсакратар Яго Святасці папы Бэнэдыкта XVI, кардынал Анджэла Баньяска, старшыня
Канферэнцыі Біскупаў Італіі і іншыя высокапастаўленыя супрацоўнікі Рымкай Курыі. Магчыма,
размова пойдзе пра вызваленне ад падатку на маёмасць рэлігійных арганізацый, якія
не займаюцца камерцыйнай дзейнасцю. Дадзеная ініцыятыва была нядаўна прадстаўлена
для публічнага абмеркавання ў Італіі.
У чацвер вечарам да сустрэчы далучацца
Прэзідэнт Італіі Джорджа Напалітана, старшыня сената Рэнато Скіфані і спікер парламента
Джанфранка Фіні, а таксама кіраўнік Канстытуцыйнага суда Альфонсо Кваранта.