2012-02-14 13:35:24

Святы Айцец сустрэнецца з пробашчамі Рымскіх парафій


RealAudioMP3 23 лютага Бэнэдыкт ХVI сустрэнецца рымскімі пробашчамі з нагоды падрыхтоўкі да Вялікага посту. У сувязі з гэтым Папскі вікарый для Рымскай дыяцэзіі кардынал Агосціно Валіні скіраваў спецыяльнае пасланне да святароў і дыяканаў дыяцэзіі, у якім запрасіў іх прыбыць на гэту сустрэчу. “На працягу апошніх гадоў кожны з нас мог пазнаёміцца з глыбокім навучаннем Бэнэдыкта ХVI, каб паглыбіць таямніцу вялікай ласкі паклікання да святарства і мець радасць служэння Касцёлу”, - напісаў іерарх. Кардынал Валіні адзначыў, што падчас сустрэчы, Святы Айцец уручыць кожнаму кнігу “Выбраны Богам для людзей”, аб правілах святарскага жыцця. На думку іерарха, выданне стане дапамогай у сведчанні прыгажосці быцця святаром у Вечным Горадзе.








All the contents on this site are copyrighted ©.