2012-02-14 15:02:48

ЗША: амерыканскі суд не задаволіў пазоў супраць Папы


RealAudioMP3 У ЗША закончылася маўчаннем з боку СМІ неўдалая спроба пачаць судовы працэс супраць Папы і Апостальскай Сталіцы. У інтэрв’ю агенцтву “CNA” адвакат Святога Пасаду ў ЗША Джэфры Лена паведаміў, што ініцыятары судовага працэсу хацелі справакаваць надмерную ўвагу і прадузятасць да праблемы сексуальных злачынстваў у Касцёле. З гэтай мэтай яны абвінавацілі ў прамой адказнасці за сексуальныя злачынствы Апостальскую Сталіцу і асабіста Папу. Паводле ініцыятараў працэсу менавіта Святы Айцец павінен несці непасрэдную адказнасць за ўчынкі абвінавачаных святароў.

Нагодай для пачатку судовага працэсу стаў выпадак сексуальнага злачынства ў 1965 г. у школе для глуханямых у штаце Арэгон кс. Эндру Ронана, які да гэтага часу ўжо быў абвінавачваны ў падобных злачынствах у Ірландыі. У 2010 г. адвакат пацярпелага Джона Дое Джэф Андэрсан пачаў кампанію па прыцягненні да адказнасці за гэта злачынства Апостальскай Сталіцы і Папы. Хоць Андэрсан ведаў, што Папа не нясе асабістай адказнасці за дзеянні святароў, актыўна інфармаваў аб сваёй ініцыятыве СМІ, дыскрэдытуючы Пантыфіка фальшывымі абвінавачваннямі.

Каментуючы няўдалую спробу пачаць працэс, Джэфры Лена адзначыў, што “вельмі сумна бачыць, як у руках адваката, аматара прэс-канферэнцый і чалавека, які губляе свой час, робячы з сябе і сваіх калег герояў інтэрнэту, па-сапраўднаму трагічная сітуацыя і пакуты Джона Дое сталі прыладай публічнага падману”. “Той аб кім мы павінны заўсёды памятаць – гэта пакінуты хлапец-інвалід, які шмат гадоў таму стаў аб’ектам жудаснага злачынства”.








All the contents on this site are copyrighted ©.