2012-02-14 15:36:43

Біскупы Афрыкі і Еўропы: душпастырскі абмен паміж кантынентамі


RealAudioMP3 У Рыме працягваецца сустрэча біскупаў Афрыкі і Еўропы. Кардынал Анжэла Баньяска, кіраўнік біскупскай канферэнцыі Італіі, у сваім выступленні адзначыў неабходнасць душпастырскага абмену паміж двума кантынентамі. На яго думку, Еўропа, атручаная сёння скептыцызмам, стратай каштоўнасцяў і надзеі, уяўляе сабой сапраўдную старасць. У адрозненне ад Афрыкі, якая атаясамліваецца з радасцю веры. Аднак, ён папярэдзіў, што матэрыяльны дабрабыт без духоўнасці можа прывесці Афрыку да кансумізму і страты традыцый.

Старшыня Сімпозіўма Біскупскіх Канферэнцый Афрыкі і Мадагаскару кардынал Палікарп Пэнга звярнуў увагу на практычны аспект супрацоўніцтва. Ён заклікаў прысутных працягваць працаваць разам па канкрэтных праектах і планах, якім быў дадзены пачатак у 2004 г.

Важнасць скрупулёзнай распрацоўкі канкрэтных праграм і іх ажыццяўлення на ўсіх узроўнях – ад біскупскіх канферэнцый да дыяцэзій і парафій – падтрымаў арцыбіскуп Загрэбу кардынал Ёсіп Базаніч. Ён адзначыў неабходнасць адкрытасці на Святога Духа для ажыццяўлення душпастырскай дзейнасці, падкрэсліўшы яе асноўны вектар – абвяшчэнне кажнаму чалавеку на планеце прысутнасці Божай любові.








All the contents on this site are copyrighted ©.