2012-02-14 11:38:00

Былы Прымас Царквы Англіі: на Захадзе – “крыжовы паход” супраць хрысціян


RealAudioMP3 Былы Архіепіскап Кентэрберыйскі Джордж Кэры глыбока засмучаны духоўным станам сучаснага заходняга грамадства, дзе, паводле яго слоў, усё часцей “падвяргаюцца небяспецы правы хрысціян”. Былы Прымас Царквы Англіі, выказаўся з нагоды частых выпадкаў дыскрымінацыі хрысціян пасля нядаўна прынятага рашэння Вярхоўнага суда Вялікабрытаніі аб забароне грамадскіх малітваў перад сходамі прадстаўнікоў мясцовых органаў улады. Назваўшы згаданае судовае рашэнне “глупствам”, Джордж Кэры сказаў, што разглядае яго як частку “крыжовага паходу”, які працягваецца супраць хрысціянства ў грамадскім жыцці краін Захаду. Пра гэта паведаміла “The Daily Telegraph”.







All the contents on this site are copyrighted ©.