2012-02-13 15:53:42

Ірландыя: Касцёл дапамагае ахвярам сексуальных злачынстваў


RealAudioMP3 Каталіцкія біскупы Ірландыі аспрэчылі сцвярджэнні, паводле якіх ахвяры сексуальных злачынстваў не атрымалі слоў прабачэння, кампенсацыі ці медыцынскай дапамогі з боку Касцёла. Каталіцкія іерахі апублікавалі паведамленне, у якім адзначылі, што такія заяўленні “моцна скажаюць рэальнасць” і прадставілі дадзеныя, якія сведчаць аб тым, што Касцёл намагаецца спрыяць ў вырашэнні гэтай паблемы. Іерархі падкрэсліваюць важнасць ініцыятывы пад назвай “На шляху да аздараўлення”, арганізатарамі якой з’яўляецца Канферэнцыя Біскупаў Ірландыі і манаскія супольнасці. Мэтай дадзенай ініцыятывы, якая дзейнічае з 1997 г. з’яўляецца дапамога ахвярам сексуальных злачынстваў.

Акрамя таго біскупы падкрэслілі, што “за здзейсненыя злачынствы многія біскупы і прадстаўнікі манаскіх ордэнаў публічна і прыватна прасілі прабачэння ў ахвяр, грамадскасці і рэлігійных супольнасцяў краіны, якія былі абураныя і расчараваныя Каталіцкім Касцёлам”, - адзначаецца ў паведамленні.








All the contents on this site are copyrighted ©.