2012-02-13 15:20:22

Амерыканскі біскуп: нянавісць да хрысціянства становіцца часткай сучаснай культуры


RealAudioMP3 Біскуп Пеорпійскі Даніэль Енкі, які зараз знаходзіцца ў Рыме з нагоды візіта “аd limina apostolorum” біскупаў ЗША, адзначыў, што палітыкам, якія лічаць сябе католікамі, варта памятаць аб тым, што аднойчы ім прыйдзеца даць справаздачу за свае дзеянні перад Богам. У інтэрв’ю агенцтву “CNA” амерыканскі іерарх звярнуў увагу на тое, што вельмі шмат палітыкаў каталіцкага веравызнання ў ЗША любяць насіць зялёную вопратку на дзень св. Патрыка, фатаграфавацца з касцёльнымі іерархамі ці хадзіць з намаляваным на лбу крыжам у Папяльцовую сераду, аднак на самой справе не жывуць сваёй верай, а часам нават прымаюць удзел у нападках на яе.

Гаворачы аб дыскрымінацыі Касцёла ў сучаным секулярызаваным грамадстве іерарх параўнаў яе з антыкаталіцкай “Kulturkampf” у канцы ХІХ ст. у Германіі і антыклерыкальнымі законамі пачатку ХХ ст. у Францыі. Акрамя таго біскуп Енкі выказаў занепакоенасць тым, што нянавіць да хрысціянства становіцца адным з элементаў сучаснай культуры.








All the contents on this site are copyrighted ©.