2012-02-12 12:40:43

Рым: спецыяльная “абсерваторыя” назірае за рэлігійнай свабодай


RealAudioMP3 Нядаўна створаная ў Рыме “Абсерваторыя па назіранні за рэлігійнай свабодай” правядзе канферэнцыю аб абароне рэлігійных меншасцяў у розных краінах свету, паведамляе “Fides”. Першая канферэнцыя інстытута будзе прысвечана абмеркаванню выпадкаў дыскрымінацыі ў розных краінах і магчымым спосабам абароны ахвяр. Мерапрыемства пройдзе пры ўдзеле вядомых грамадскіх і рэлігійных дзеячаў. “Абсерваторыя па назіранні за рэлігійнай свабодай” заснавана муніцыпалітэтам Рыма і Міністэрствам замежных спраў Італіі. Аб яе стварэнні гаварылася падчас апошняй сустрэчы мэра Рыма Джані Алеманно і папы Бэнэдыкта XVI.

Мэтай установы, у якой працуюць свецкія вернікі, з’яўляецца распаўсюджванне прынцыпу свабоды веравызнання, аналіз падзей у свеце, якія тычацца парушэння рэлігійнай свабоды, і хуткая, “без бюракратычных затрымак”, рэакцыя на іх. Штаб-кватэра інстытута знаходзіцца ў Рыме. Абсерваторыя плануе праводзіць адукацыйныя семінары, канферэнцыі, сустрэчы прадстаўнікоў розных рэлігій. Інстытут супрацоўнічае з прадстаўнікамі Святога Пасаду, якія займаюцца пытаннямі абароны правоў рэлігійных меншасцяў і міжрэлігійнага дыялогу.







All the contents on this site are copyrighted ©.