2012-02-12 12:26:51

Папа заклікаў улады Сірыі да тэрміновай рэакцыі на законныя памкненні народу


RealAudioMP3 Святы Айцец падчас малітвы “Анёл Панскі” 12 лютага адзначыў, што з вялікай трывогай сочыць за драматычнымі і растучымі выпадкамі насілля ў Сірыі. У апошнія дні яны прывялі да шматлікіх ахвяр. Бэнэдыкт XVI падкрэсліў, што памятае “у сваёй малітве ахвяр, сярод якіх ёсць некалькі дзяцей, параненых і тых, хто пакутуе ад канфлікту, наступствы якога выклікаюць усё большую заклапочанасць”. Папа настойліва заклікаў пакласці канец насіллю і кровапраліццю. “Я запрашаю ўсіх – і перш за ўсё палітычную ўладу Сірыі – уступіць на шлях дыялогу, паяднання і міру”, - сказаў Святы Айцец. Ён заклікаў сірыйскае кіраўніцтва да тэрміновай рэакцыі на законныя памкненні розных груп народу і пажаданні міжнароднай супольнасці, зацікаўленай агульным дабром грамадства і рэгіёну.







All the contents on this site are copyrighted ©.