2012-02-12 12:54:33

Германія: выстава аб хлебе ў хрысціянскай традыцыі


RealAudioMP3 Незвычайная выстава праходзіць у Музеі культуры хлеба, размешчаным у нямецкім горадзе Ульм. Яна распавядае аб мучаніцтве і кульце святых і іх рэліквій, а таксама пра культуру і шанаванне хлеба, паведамляе баварскае выданне “Augsburger Algemeine”. Асаблівая роля на выставе, дзе прадстаўлены рэлікварыі XVI ст., абразы, гравюры, скульптуры, адведзена тэме хлеба, які, як вядома, выконвае ў каталіцкай літургічнай традыцыі адмысловую ролю, асабліва ў сакрамэнце Эўхарыстыі, калі хлеб і віно становяцца Целам і Крывёю Хрыста. Наведвальнікам прапануецца ўнікальная калекцыя малюнкаў хлеба ў гісторыі еўрапейскай культуры. На выставе таксама можна ўбачыць творы сучасных германскіх мастакоў, якія, як аказваецца, шмат працуюць на гэту тэму.







All the contents on this site are copyrighted ©.