2012-02-11 13:47:29

Апублікавана праграма бліжэйшай кансісторыі


RealAudioMP3 10 лютага Заля Друку Апостальскай Сталіцы апублікавала праграму звычайнай публічнай кансісторыі, якая пачнецца ў суботу, 18 лютага, у базыліцы св. Пятра ў Ватыкане св. Імшой, якую ў 10.30 узначаліць Святы Айцец. Падчас яе 22 новыя кардыналы атрымаюць з рук Бэнэдыкта ХVI пурпурныя берэты – знак кардынальскай годнасці. Святы Айцец уручыць таксама кожнаму з іх залаты пярсцёнак, які сімвалізуе адзінства Калегіі кардыналаў з Пантыфікам і паведаміць аб прызнаным ім касцёле або дыяконіі. Адразу пасля гэтага адбудзецца звычайная публічная кансісторыя, якая будзе мець на мэце разгляд справы кананізацыі сямі благаслаўлёных.

У другой палове дня ў пакоях Апостальскага Палацу ў Ватыкане з 16.30 да 18.30 новыя кардыналы будуць прымаць віншаванні ад вернікаў. У нядзелю, 19 лютага, у 9.30 пурпураты разам са Святым Айцом адправяць св. Імшу у ватыканскай базыліцы.








All the contents on this site are copyrighted ©.