2012-02-10 12:48:31

Індыя: першы ў гісторыі Сінод свецкіх католікаў


RealAudioMP3 У Індыі пройдзе першы ў гісторыі Сінод свецкіх католікаў, паведамляе часопіс “Mondo e Missione”. Усеіндыйскі Саюз Католікаў, адна з найважнейшых каталіцкіх асацыяцый краіны, стаў ініцыятарам правядзення форуму. Ён адбудзецца пад канец 2012 г. “Сінод з’яўляецца важнай падзяй, беспрэцэдэнтнай для ўсяго азіяцкага рэгіёну. Упершыню прадстаўнікі больш за 17 млн. католікаў краіны збяруцца разам, каб разважаць аб сваёй ролі ў Касцёле, прапанаваць новыя магчымасці ўзрастання ў веры і сведчання ў свеце”, - сказаў Генеральны сакратар Усеіндыйскага Саюза Католікаў Джон Даял. Адной з важных тэм форума, будзе аналіз адносін і супрацоўніцтва з дыяцэзіяльнымі біскупамі, для эфектыўнасці душпастырства і актыўнай евангелізацыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.