2012-02-10 14:42:48

У Рыме разам сустрэнуцца біскупы Еўропы і Афрыкі


RealAudioMP3 13 студзеня ў Рыме пачнецца пяцідзённая сустрэча біскупаў Еўропы і Афрыкі. Тэма форуму вельмі шырокая: ”Евангелізацыя сёння: адзінства і душпастырскае супрацоўніцтва паміж Афрыкай і Еўропай. Чалавечая асоба і Бог: місія Касцёла аб’яўляць прысутнасць і любоў Бога”. Як заявілі арганізатары сустрэчы, вернікі і народы двух кантынентаў маюць патрэбу ў раўнапраўным ўзаемаабмене. Няправільна лічыць, што толькі Еўропа дае, а Афрыка прымае дапамогу, у прыватнасці, матэрыяльную. Таксама еўрапейцы могуць многаму навучыцца ў афрыканцаў, напрыклад, радасці веры. Як падкрэслілі кс. Дуарте да Куна, генеральны сакратар Рады Біскупскіх канферэнцый Еўропы, сустрэча з такой верай, гатовай на ахвяру, і менавіта таму радаснай, з’яўляецца моцным лекам на стомленасць быцця хрысціянінам, якая існуе ў Еўропе.

Удзельнікаў сустрэчы на спецыяльнай аўдыенцыі прыме папа Бэнэдыкт XVI.








All the contents on this site are copyrighted ©.