2012-02-10 14:45:55

Святы Айцец прызначыў новага Апостальскага нунцыя ў Бразіліі


RealAudioMP3 10 лютага Бэнэдыкт ХVI прызначыў арцыбіскупа Джаванні д’Анелло, Апостальскім нунцыем у Бразіліі. Ён змяніў на гэтай пасадзе арцыбіскупа Лорэнцо Балдзісэры, якога 11 студзеня 2012 г. Папа прызначыў сакратаром Кангрэгацыі па справах Біскупаў. Да гэтага часу арцыбіскуп д’Анелло быў Апостальскім нунцыем у Тайландзе, Камбоджы і Апостальскім дэлегатам у Лаосе і М’янме. Новапрызначаны дыпламатычны прадстаўнік Апостальскай Сталіцы нарадзіўся ў 1955 г. у цэнтральнай Італіі ў горадзе Аверса. Святарскае пасвячэнне атрымаў у 1978 г. Першай краінай, у якой арцыбіскуп д’Анелло ўзначаліў ватыканскую дыпміссію, была Дэмакратычная Рэспубліка Конга ў 2001 г.








All the contents on this site are copyrighted ©.