2012-02-10 11:26:24

Папа: Езус – гэта ключ, які адкрывае дзверы да мудрасці і любові


RealAudioMP3 Бэнэдыкт ХVI скіраваў спецыяльнае пасланне да ўдзельнікаў сустрэчы, якую арганізавала ў Рыме Канферэнцыя Біскупаў Італіі. Форум пачаўся 9 лютага. На працягу трох дзён удзелькі будуць разважаць над тым, якое месца займае “Езус у жыцці сучаснага чалавека”. У сваім звароце Святы Айцец адзначае, што імя і пасланне Езуса з Назарэту нават у нялёгкія часы цікавіць тых людзей, якія не прынялі яшчэ Яго слова збаўлення. Папа падкрэсліў, што Езус – гэта ключ, які адкрывае дзверы да мудрасці і любові, не дапускае да самотнасці і дае надзею перад таямніцамі зла і смерці.

“Гісторыя Езуса з Назарэту, у імя Якога шматлікія вернікі ў многіх краінах свету сёння пераносяць цярпенні і пераслед, не можа абмяжоўвацца далёкім мінулым, але з’яўляецца вызначальным для нашай веры сёння”, - напісаў Папа да ўдзельнікаў форуму. На заканчэнне свайго паслання Пантыфік нагадаў словы нямецкага тэолага Рамана Гуардзіні: “у кожным хрысціяніну ажыццяўляецца нанава жыццё Хрыста, Яго ўзрастанне, сталасць, пакуты, смерць і ўваскрасенне, якія складаюць сапраўднае жыццё”.








All the contents on this site are copyrighted ©.