2012-02-10 11:08:28

Кардынал Пасінья правядзе рэкалекцыі для Рымскай Курыі


RealAudioMP3 Арцыбіскуп Кіншасы кардынал Ларан Монсэнгво Пасінья правядзе сёлетнія велікапостныя рэкалекцыі для Рымскай Курыі, якія пройдуць з 26 лютага па 3 сакавіка. У іх прыме ўдзел Бэнэдыкт ХVI. Кардынал Ларан Монсэнгво Пасінья вядомы сваёй дзейнасцю на карысць дыялогу і прымірэння ў сваёй краіне. “Ён заўсёды бараніў правы чалавека ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга, асуджаў насілле, заклікаў да вырашэння канфліктаў згодна з міжнароднымі нормамі”, - адзначаецца ў паведамленні Залі Друку Апостальскай Сталіцы.

Арцыбіскуп Ларан Монсэнгво Пасінья нарадзіўся ў 1939 г. Біскупскае пасвячэнне атрымаў у 1980 г. У 2010 г. папа Бэнэдыкт ХVI уключыў яго ў Калегію кардыналаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.