Іерарх з Блізкага Усходу: наспела патрэба хрысціянска-мусульманскай сустрэчы
Мелькіцка-каталіцкі
Патрыярх Грыгорый III Лахам заклікае сабраць сустрэчу мусульманскіх і хрысціянскіх
лідэраў Блізкага Усходу. Каталіцкі Патрыярх Антыёхіі лічыць, што даўно наспела неабходнасць
прыняць сучасны рэгламент, які б рэгуляваў нормы абароны правоў рэлігійных меншасцяў
у рэгіёне. Іерарх прапанаваў правесці сустрэчу з Лігай арабскіх дзяржаў, а таксама
з вялікім імамам універсітэта Аль-Азхар шэйхам Ахмадам ат-Тайебам. Грыгорый III заявіў,
што дзейнасць ат-Тайеба па абароне рэлігійнай свабоды і дэмакратыі ў Егіпце заслугоўвае
шчырай павагі. Акрамя таго, Патрыярх лічыць, што неабходна правесці сустрэчу хрысціян
розных канфесій, каб вызначыць будучую ролю арабскіх хрысціянаў у святле падзей у
на Блізкім Усходзе.
Мелькіцка-каталіцкая Царква – адна з усходне-каталіцкіх
Цэркваў, якія прытрымліваюцца візантыйскага абраду. Яна вылучылася з Антыяхійскай
Праваслаўнай Царквы ў 1724 г. Мелькіты жывуць у Сірыі, Ліване, Егіпце, Ізраілі, Іарданіі,
а таксама ў эміграцыі ў розных краінах свету.