2012-02-09 14:30:34

На якіх самалётах падарожнічае Папа?


RealAudioMP3 Насуперак распаўсюджанаму меркаванню, Бэнэдыкт XVI не мае прыватнага самалёта, а падарожнічае камерцыйнымі авіялініямі. У інтэрв’ю агенцтву “CNA” мексіканскі святар і журналіст кс. Гонзала Меза, расказаў, што традыцыйна Папа карыстаецца паслугамі італьянскай авіякампаніі “Alitalia”. На яе самалётах Пантыфік звычайна вылятае ў прымаючую краіну, а назад вяртаецца на авіялайнерах краіны-гаспадара. “Тым не менш, у “Папскім самалёце” заўсёды ёсць спецыяльны пакой, а падушкі і чахлы на сядзеннях упрыгожваюцца выявай папскага герба”, - распавёў святар. Акрамя таго, ён адзначыў, што напрыклад, падчас падарожжа ў Мексіку 23-25 сакавіка Святога Айца будуць суправаджаць каля 100 журналістаў.

“Аб бяспецы палёта клапоціцца прымаючы бок”, - расказаў кс. Меза. Ён падкрэсліў, што з Мексікі Папа паляціць на Кубу карыстаючыся самалётам мексіканскай авіякампаніі “Aeromexico”.

Святар паведаміў, што падчас пералётаў Бэнэдыкт XVI звычайна займаецца інтэлектуальнай працай ці моліцца. “Ён любіць пісаць. Працуе над тэкстамі сваіх гамілій і выступленняў.(...) Папа амаль ніколі не карыстаецца кампутарам”, - адзначыў кс. Меза.








All the contents on this site are copyrighted ©.