2012-02-09 15:12:30

Кніга да 60-годдзя святарства Бэнэдыкта XVI


RealAudioMP3 18 лютага ў Рыме адбудзецца прэзентацыя альбому, які стаў вынікам выставы, прысвечанай 60-годдзю святарства Бэнэдыкта XVI. Яна праходзіла ў Ватыкане ў ліпені-верасні 2011 г. Выданне носіць назву “Ззянне ісціны, прыгажосць міласэрнасці”. Яго мэта – адлюстраванне дыялогу паміж Касцёлам і сучаснай культурай. На пешых старонках змешчана прамова Святога Айца на адкрыцці выставы. Ілюстрацыі ў кнізе гавораць аб разнастайнасці моваў самавыражэння творцаў: жывапіс, літаратура, паэзія, скульптура, архітэктура, фатаграфія, кіно, музыка, ювелірнае мастацтва.

Каталог выйшаў у Ватыканскім выдавецтве. 18 лютага яго прадставіць шырокай грамадскасці кардынал Джанфранка Равазі, старшыня Папскай рады па культуры.








All the contents on this site are copyrighted ©.