2012-02-08 15:32:12

Іерусалім: рэлігійныя лідэры разам супраць экстрэмізму


RealAudioMP3 Рэлігійныя лідэры Святой Зямлі апублікавалі зварот, у якім заклікаюць людзей ўсіх рэлігій: хрысціян, яўрэяў і мусульман паважаць святыя месцы кожнай з трох рэлігій. Яны рашуча асуджаюць экстрэмісцкія паводзіны і выкарыстанне святых месц для палітычных мэтаў. Нагодай да звароту стаў напіс на мурах праваслаўнага кляштару ў Іерусаліме, пабудаванага на месцы дрэва, з якога быў зроблены крыж для Хрыста – “смерць хрысціянам”. Паводле ізраільскага ваеннага радыё антыарабскія напісы ў Іерусаліме з’явіліся таксама на сценах школы, дзе разам вучацца ізраільскія і палестынскія дзеці, а таксама на праваслаўных могілках у Яффе і перыферыях Тэль-Авіва.








All the contents on this site are copyrighted ©.