2012-02-08 15:24:29

Пошук праўды і справядлівасці – лепшы адказ на феномен сексуальных злачынстваў


RealAudioMP3 8 лютага на форуме ў Папскім Грыгарыянскім універсітэце, прысвечаным тэме сексуальнага выкарыстання непаўналетніх, прамотар справядлівасці Кангрэгацыі Веравучэння кс. прэлат Чарльз Шыклуна падкрэсліў, што падобныя злачынствы з’яўляюцца цяжкім грахом супраць веры. Ён нагадаў зварот Яна Паўла ІІ да Трыбуналу Рымскай Роты ў 1994 г., у якім Пантыфік падкрэсліў асноўныя прынцыпы дзейнасці правасуддзя Апостальскай Сталіцы. Папа нагадаў, што яно павінна быць роўным для ўсіх і служыць праўдзе, бо недахоп павагі да праўды нараджае недавер і падазронасць. Кс. Шыклуна нагадаў заклік Яна Паўла ІІ клапаціцца пра фарміравання правільнага сумлення.

Прэлат узгадаў дакумент, прыняты Кангрэгацыяй Веравучэння ў маі 2011 г. аб супрацоўніцве са свецкімі судовымі ўладамі на ўсіх этапах раскрыцця злачынстваў, аднак, без умяшальніцтва ў так званы ўнутраны сакрамэнтальны форум, не парушаючы таямніцы споведзі. Кс. Шыклуна заключыў, “шчыры пошук праўды і справядлівасці будзе лепшым адказам, які можна даць на сумны феномен сексуальных злачынстваў у адносінах да непаўналетніх з боку святароў”.








All the contents on this site are copyrighted ©.