2012-02-08 13:02:54

Кардынал Сара пракаментаваў Пасланне Папы на Вялікі пост


RealAudioMP3 Кардынал Робер Сара, старшыня Папскай рады “Cor Unum”, адзначыў, што асноўнай мэтай паслання Бэнэдыкта ХVI на Вялікі пост з’яўляецца заклік да чалавека скіраваць увагу не толькі на матэрыяльныя каштоўнасці, але на маральную адказнасць за бліжняга. Разбуральную шкоду ў адносінах паміж людзьмі наносіць індывідуалізм, які вядзе да абыякавасці адносна патрэб бліжняга. “Па гэтай прычыне мы не можам маўчаць, калі нейкая ідэалогія, узносячы правы індывідуўма, прыводзіць да ізаляванасці, а нават самотнасці”, - падкрэсліў кардынал.

Старшыня Папскай рады адзначыў, што карупцыя, накапленне капіталаў, насілле, жыццё за кошт супольнасці – як ракавая пухліна, знішчаюць грамадствы. Іерарх нагадвае думку Папы, што не можна маўчаць, калі падчас фінансавага крызісу некаторыя людзі імкнуца да недобрасумленнага накаплення капіталаў, робячы гэта за кошт збяднення іншых. “Прывязанасць да грашэй з’яўляецца грахом і Касцёл з’яўляецца прарокам, асуджаючы гэты грэх, які наносіць шкоду чалавеку і грамадству”, - падкрэсліў ватыканскі іерарх. Але, паводле іерарха, большым збядненнем чым матэрыяльнае, з’яўляецца жыццё без Бога. Гэта поўнае выключэнне Бога з грамадсткага і эканамічнага жыцця, барацьба з Божым правам, а значыць правам натуры, паводле іерарха, з’яўляецца трагедыяй сучаснасці. Кардынал Сара, падкрэслівае, што лейтматывам сёлетняга Паслання Папы на Вялікі пост з’яўляецца абвяшчэнне кожным хрысціянінам таго, “што Бог існуе і што наша будучыня залежыць ад прызнання суверэнітэту Бога, на які кожны з нас павінен адказаць”.








All the contents on this site are copyrighted ©.