2012-02-08 10:58:17

Бэнэдыкт XVI выказаў спачуванні ў сувязі з трагедыяй у Рыа дэ Жанейра


RealAudioMP3 Бэнэдыкт XVI скіраваў спачувальную тэлеграму на імя арцыбіскупа Рыа дэ Жанейра Орані Хоао Тэмпесты ў сувязі з трагедыяй, якая адбылася 25 студзеня, калі ў выніку абвалу 3 будынкаў загінула каля 30 чалавек. Папа адзначыў, што “глыбока засмучаны трагічнымі наступствамі трагедыі і хоча духоўна прысутнічаць побач з сем’ямі, якія ў гэту гадзіну перажываюць выпрабаванні”. Пантыфік запэўніў у сваёй малітве аб вечным адпачынку для загінуўшых і суцяшэнні і падтрымцы для параненых. Сваёй малітвай Святы Айцец падтрымлівае таксама тых, хто аказвае дапамогу пацярпелым.








All the contents on this site are copyrighted ©.