2012-02-08 13:49:35

Беларусь: каталіцкія кнігі сталі прызёрамі нацыянальнага конкурсу


RealAudioMP3 Свята для чытачоў і выдаўцоў. Сёння ў Мінску адкрылася XIX Міжнародная кніжная выстава-кірмаш. 20 краін прадставілі публіцыстыку, літаратуру навуковую і мастацкую, а таксама духоўную. Ужо традыцыйна ўдзельнікам гэтага форуму з’яўляецца выдавецтва Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі “Pro Christo”. Яшчэ перад афіцыйным адкрыццём да каталіцкага стэнду падыходзілі госці. Зацікаўленасць у духоўнай літаратуры зараз вельмі высокая, як сярод католікаў і прадстаўнікоў іншых канфесій, так і няверуюўчых, адзначыў мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.

Апошнімі значнымі фундаментальнымі выданнямі з’яўляюцца “Кампендый Сацыяльнага вучэння Касцёла” і “Літургічная агенда”, паведаміў іерах, а, напрыклад, публікацыі ў каталіцкім часопісе “Наша вера” студэнты выкарыстоўваюць для напісання навуковых прац.

Кожны год “Pro Christo” выдае 10-15 новых кніг. У сёлетняй экспазіцыі – усе навінкі. А сярод іх ёсць і ўзнагароджаныя. Намеснік кіраўніка выдавецтва Яраслаў Чапля прадэманстраваў выданні, якія ўчора атрымалі дыпломы Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі-2012”. “Гэта кніга “In nomini domini” пра гісторыю мінскай катэдры, якая адзначала не так даўно сваё 300- годдзе. Кніга-альбом вельмі прыгожа аформлена і не дзіўна, што заслужыла ўвагу журы. Другім выданнем, якое заўважыла журы, быў альбом пад назвай “Падрыхтуйце дарогу Пану” пра візіт у Беларусь кардынала Тарчызіо Бэртонэ, які стаў падзеяй не толькі для Касцёла, але і для ўсёй грамадскасці.

Выстава будзе праходзіць да 12-га лютага. Увесь час тут можно не толькі пабачыць, але і набыць духоўную літаратуру. Ну а потым шукайце выданні на паліцах магізінаў або бібліятэк. Выдаўцы ж ужо працуюць над экспазіцыяй наступнай выставы – у бліжэйшыя месяцы будуць выдадзена кніга вершаў кс. Яна Твардоўскага – так бы мовіць для душы, і кніга, якая мае практычнае значэнне – даступны аповед аб падрабязнасцях св. Імшы. Асабліва яе чакаюць тыя, хто нядаўна прыйшоў да веры.







All the contents on this site are copyrighted ©.