2012-02-07 11:06:43

Бэнэдыкт XVI: аздараўленне ахвяр сексуальных злачынстваў – фундаментальны клопат Касцёла


RealAudioMP3 Бэнэдыкт XVI скіраваў пасланне да ўдзельнікаў міжнароднага сімпозіўма “Да аздараўлення і абнаўлення”, прысвечанага ўкладу Касцёла ў барацьбу з сексуальнымі злачынствамі. Ён пачаўся 6 лютага ў Рыме. У звароце за подпісам кардынала Дзяржсакратара Тарчызіо Бэртонэ Папа прывітаў удзельнікаў мерапрыемства і запэўніў у малітве ў інтэнцыі “гэтай важнай ініцыятывы”. Святы Айцец адзначыў, што “аздараўленне ахвяр сексуальных злачынстваў павінна быць фундаментальным клопатам хрысціянскай супольнасці”. Гэта “павінна адбывацца адначасова з глыбокім аднаўленнем Касцёла на ўсіх узроўнях”, - напісаў Пантыфік у пасланні. Бэнэдыкт XVI падтрымлівае ўсе намаганні скіраваныя на тое, каб адказаць евангельскай любоўю на дадзены выклік і гарантаваць дзецям і дарослым касцёльнае асяроддзе спрыяльнае для чалавечага і духоўнага росту.








All the contents on this site are copyrighted ©.