2012-02-06 13:55:15

Святы Айцец прыняў даверчыя граматы новага кіраўніка прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза


RealAudioMP3 6 лютага Бэнэдыкт XVI прыняў даверчыя граматы новага кіраўніка прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза пры Апостальскай Сталіцы Лорэнс Аргімон-Пістрэ. У структурах Еўрасаюза новы дыппрадстаўнік працуе з 1978 г. Была старшынёй Камісіі па адносінах з Індыяй, Непалам, Бутанам і Чылі. З 2007 г. з’яўлялася кіраўніком прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза пры Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця і ЮНЕСКА ў Парыжы. Аргімон-Пістрэ нарадзілася ў 1953 г. у Францыі. Замужам, мае трох дзяцей. Вывучала юрыдычныя навукі ва ўніверсітэце Грэнобля. Затым выкладала ў Барселонскім універсітэце. Акрамя французскай, валодае англійскай, іспанскай, нямецкай і партугальскай мовамі.








All the contents on this site are copyrighted ©.