2012-02-06 11:34:58

Арцыбіскуп Гуджэроцці сустрэўся з прадстаўнікамі мясцовых уладаў у Гродне


“У Беларусі адносіны паміж Каталіцкім Касцёлам і дзяржавай павінны будавацца на сяброўстве і ўзаемаразуменні”, – адзначыў Апостальскі нунцый ў Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці падчас сустрэчы з кіраўніцтвам Гродзенскага аблвыканкама. 3-5 лютага арцыбіскуп Гуджэроцці прабываў з візітам у Гродне. Папскі прадстаўнік наведаў парафіі горада, духоўную семінарыю, сустрэўся з каталіцкім і праваслаўным духавенствам, а таксама прадстаўнікамі мясцовых ўладаў. На сустрэчы са старшынёй Гродзенскага аблвыканкама Сямёнам Шапірам, іерарх падкрэсліў сваё задавельненне тым фактам, што ў Беларусі і асабліва на Гродзеншчыне паспяхова развіваецца дыялог паміж рознымі рэлігіямі і культурамі, перадае агенцтва “БЕЛТА”. Арцыбіскуп адзначыў, што нажаль, у многіх краінах свету гэтая тэндэнцыя слабее, у той час, як “дыялог з’яўляецца натуральным для усіх хто верыць у Бога”. “Каталіцкі Касцёл дзейнічае ў многіх краінах свету і імкнецца будаваць адносіны на гэтым прынцыпе, - сказаў іерарх і дадаў, што “Касцёл павінен будаваць адносіны паміж прадстаўнікамі розных культур і народаў, і часта, можа дапамагчы у тых краінах дзе існуе напружаная палітычная і эканамічная сітуацыя”. Іерарх падкрэсліў, што задачу па ўстанаўленні такога дыялога ставіць перад сваімі прадстаўнікамі Святы Айцец Бэнэдыкт XVI.

Арцыбіскуп Гуджэроцці адзначыў, што Каталіцкі Касцёл гатовы прапанаваць для рэалізацыі ў Беларусі некаторыя сацыяльныя праекты. Адначасова іерарх падкрэсліў важнасць захавання і працягу будавання ў краіне сацыяльна-накіраванай палітыкі.








All the contents on this site are copyrighted ©.