2012-02-05 14:04:08

Кардынал Руіні: калі навучанне Езуса рэалізуецца на практыцы, жыццё людзей паляпшаецца


Ці існуе розніца паміж гістарычным Езусам і Езус веры? На гэта пытанне паспрабуюць адказаць удзельнікі канферэнцыі пад назвай “Езус – наш сучаснік”, якая пройдзе 6-9 лютага ў Рыме па ініцыятыве італьянскага епіскапата. Кардынал Каміло Руіні, у інтэрв’ю нашаму радыё адзначыў, што Езус заўсёды той самы, але адрозніваюцца толькі метады, якімі вывучаецца Яго асоба. Адказваючы на пытанне, што прынёс у свет Хрыстус калі да гэтага часу не пануе мір і дабрабыт, іерарх падкрэсліў, што Хрыстус прынёс перш за ўсё Бога і паказаў, як Ён адносіцца да нас. “Ён паказаў нам, што нельга абмяжаваць свой далягляд толькі зямным вымярэннем”, - сказаў кардынал Руіні.

“Уваскрасенне Езуса застаецца вялікім знакам таго, што існуе большая перспектыва, якой можна дасягнуць дзякуючы веры. Акрамя таго, сама гісторыя нас вучыць, што калі навучанне Езуса пачынае рэалізоўвацца на практыцы, жыццё людзей паляпшаецца”, - адзначыў іерарх.

Кардынал падкрэсліў, што адной з мэтаў форума “Езус – наш сучаснік”, будзе паказаць, што гісторыя Хрыста і Яго перамога з’яўляюцца працягваюць быць эфектыўнымі сёння.








All the contents on this site are copyrighted ©.