Германія: Праваслаўная Царква кананізавала ўдзельніка антынацыскага падполья
5 лютага ў Мюнхене праходзіць заканчэнне ўрачыстай кананізацыі Аляксандра Шморэля
– аднаго з арганізатараў і актыўных удзельнікаў нямецкай антынацыскай студэнцкай групы
“Белая ружа”, які быў забіты ў 1943 г. Гэта першы акт кананізацыі, які ажыцяўляецца
Рускай праваслаўнай Царквой за мяжой і Маскоўскім Патрыярхатам, з таго часу як паміж
імі было адноўлена эўхарыстычнае адзінства 17 мая 2007 г.
“Ушанаваннем памяці
мучаніка ХХ ст. і вялікім знакам адзінства”, назвала гэту падзею “L’Osservatore Romano”.
Ва ўрачыстасцях звязаных з кананізацыяй прымаюць удзел шматлікія праваслаўныя іерархі
з Германіі, Расіі, Амерыкі і Украіны.
Аляксандр Шморэль нарадзіўся ў Арэнбургу
ў 1917 г. Яго бацька быў немцам а маці рускай, дачкой праваслаўнага святара. У 1921
г. сям’я пераехала ў Мюнхен ратуючыся ад бальшавікоў. Але Аляксандр працягваў наведваць
рускую праваслаўную супольнасць у Германіі. Ён атрымаў вайсковую адукацыю і працаў
урачом у Францыі, Аўстрыі і на Усходнім фронце. Менавіта тут ён убачыў жах і вар’яцтва
планаў Гітлера. Летам 1942 г. разам з пратэстантам Гансам Шоллем ён склаў чатыры брашуры
пад назвай “Белая ружа”, у якіх закікаў немцаў супрацьстаяць Гітлерe. Студэнцкая падпольная
група папаўнялася новымі ўдзельнікамі, але хутка была раскрыта. У 1943 г. усе удзельнікі
“Белай ружы” былі казнены.
У дакументацыі па кананізацыі падкрэсліваецца, што
хоць “Белая ружа” не была рэлігійнай групай, аднак нельга адмаўляць таго, што вера
маладых людзей была адной з прычын, якая натхняла іх дзенічаць з адпаведнай мужнасцю.
Александр Шморэль рэгулярна прымаў удзел у літургіі, чытаў Біблію, а яго апошні ліст
быў закончаны словамі: “Вось, што я хачу заставіць у вашых сэрцах: ніколі не забывайце
Бога!”.