Дапаможны біскуп Дэтройта Артуро Чэпеда, расказаў, што з’яўляецца актыўным карыстальнікам
інтэрнэта і вядзе ўласны блог, у якім штодзённа знаёміць наведвальнікаў з дзейнасцю,
якую ажыцяўляе. У інтэрв’ю агенцтву “CNA” іерарх адзначыў, што зараз ён стварыў спецыяльную
інтэрнэт старонку прысвечаную свайму падарожжу ў Рым, у рамках візіта “Ad limina apostolorum”
амерыканскіх біскупаў. Біскуп Чэпеда назваў яе “віртуальная пілігрымка”. “Кожны дзень
я апісваю ў блогу сустрэчы ў якіх удзельнічаю і цікавыя месцы, што наведваю ў Вечным
горадзе”, - расказаў іерарх. Ён адзначыў, што дзякуючы такой камунікацыі з чытачамі,
многія пачынаюць лепш разумець пытанні і праблемы, якія абмяркоўваюцца ў Касцёле.
42-гадовы
біскуп лічыць, што такое выкарыстанне сучасных тэхналогій можа дапамагчы ў справе
“новай евангелізацыі” да якой заклікае Бэнэдыкт XVI. “Я веру ў цудоўныя магчымасці
новых тэхналогій і іх дапамогу ў камунікацыі паміж людзьмі. Яны з’яўляюцца сапраўдным
дарам для грамадства і Касцёла”, - сказаў іерарх.