2012-02-04 15:25:30

Урад Ірландыі бачыць магчымасць паўторна адкрыць пасольства пры Святым Пасадзе


Урад Ірландыі разглядае магчымасць паўторнага адкрыцця свайго пасольства пры Апостальскай Сталіцы, паведамляюць ірландскія СМІ. Прэм’ер-міністр Энду Кені, нягледзячы на крытыку з боку сваёй партыі, абвясціў аб пераглядзе рашэння аб дыпламатычных адносінах з Ватыканам. Паводле інфармацыі ірландскіх СМІ, плануецца аб’яднаць рымскае і ватыканскае пасольствы Ірландыі. На гэта пакуль няма згоды Апостальскай Сталіцы. Паведамляецца аб тым, што паўторнае адкрыццё пасольства запланавана на працягу наступных 18 месяцаў. Афіцыйнай прычынай закрыцця ірландскага пасольства пры Апостальскай Сталіцы быў названы працяглы эканамічны крызіс. Аднак фактычна гэта рашэнне было прынята пасля непаразуменняў у сувязі са злоўжываннямі некаторых святароў Каталіцкага Касцёла ў Ірландыі.







All the contents on this site are copyrighted ©.