2012-02-04 13:05:29

Святы Айцец адмяніў аўдыенцыю. Снег у Рыме


Незвычайнае для Рыму зімовае надвор’е аказвае ўплыў на графік мерапрыемстваў Бэнэдыкта XVI. З-за моцнага снегападу і напраездных дарог, запланаваная на 4 лютага, аўдыенцыя для 7 тыс. маладых удзельнікаў місійных рухаў была адменена. Падарожжа для маладых людзей стала немагчымым, паколькі незвычайна вялікая колькасць снегу прывяла да аўтамабільнага калапсу ў Італліі. Гэта першыя моцныя снегапады ў Рыме пасля 1986 г., калі снег заставаўся ляжаць на вуліцах Вечнага гораду на працягу доўгага перыяду часу. Зараз жа грамадскі транспарт практычна стаіць на месцы, бо шматлікія дрэвы абрынуліся пад цяжарам снегу і заблакавалі дарогі і вуліцы. Толькі невялікая колькасць аўтамабіляў мае зімовыя шыны. Шмат рымлян і турыстаў, карыстаючыся сапраўды зімовым надвор’ем, у суботу раніцай запоўнілі плошчу св. Пятра, каб сфатаграфаваць незвычайны “Рым у белым”.







All the contents on this site are copyrighted ©.