2012-02-04 15:01:22

Першы пастырскі ліст кіраўніка ардынарыята для былых англікан у ЗША


Кіраўнік Персанальнага ардынарыята Пасада св. Пятра для былых англікан у ЗША кс. Джэфры Сцінсан скіраваў першы пастырскі ліст да святароў і вернікаў, у якім паведаміў, што ў Хьюстане прайшла падрыхтоўчая сустрэча для кандыдатаў да святарства і іх жонак. “З дапамогай арцыбіскупа Гальвестан-Хьюстанскага кардынала Даніэля Дзінардо мы пачалі рабіць першыя шляхі ў падрыхтоўцы да святарскіх пасвячэнняў”, - гаворыцца ў лісце. Кс. Сцінсан адзначыў, што ардынарыят дзейнічае толькі на працягу аднаго месяца, і пытанне аб будучых святарах стала прычынай, каб сустрэцца і абмеркаваць многія праблемы. “Існуе шмат пытанняў, на якія мы пакуль, нажаль, не заўсёды маем адказы, але мы ведаем, у якім накірунку трэба глядзей. Наша мэта – увайсці ў поўнае адзінства з Каталіцкім Касцёлам. Гэта дае нам магчымасць выбраць правільны шлях і быць упэўненымі ў нашай будучыні”, - напісаў ардынарый.

Акрамя таго, кс. Сцінсан паінфармаваў, што святарскія пасвячэнні ў ардынарыяце адбудуцца 12 лютага ў катэдральным касцёле Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Хьюстане. У іх прыме удзел арцыбіскуп Вашынгтонскі кардынал Дональд Уільям Вюрл і кардынад Даніэль Дзінардо. У гэты дзень адбудзецца таксама літургічнае ўвядзенне кс. Джэфры Сцінсана на пасаду ардынарыя. У сваім паведамленні святар адзначыў, што колькасць жадаючых далучыцца да ардынарыяту вернікаў павялічваецца. “Мне былі прадстаўлены шматлікія звароты ад людзей, якія хочуць ісці ў накірунку поўнага адзінства з Каталіцкім Касцёлам”, - паведаміў кс. Сцінсан.








All the contents on this site are copyrighted ©.