2012-02-04 13:10:16

Кс. Ламбардзі: трэба казаць аб укладзе Касцёла ў барацьбу з сексуальнымі злачынствамі


RealAudioMP3 Кс. Фэдэрыко Ламбардзі, кіраўнік Залі Друку Апостальскай Сталіцы і дырэктар Ватыканскага радыё, звярнуў увагу на важнасць сімпозіўма, прысвечанага ўкладу Касцёла ў абарону дзяцей і моладзі ад сексуальных злычынстваў. Форум пройдзе ў Рыме 6-9 лютага. Яго арганізатарам з’яўляецца Папскі Грыгарыянскі ўніверсітэт. Кс. Ламбардзі адзначыў, што гэта праблема на працягу апошніх гадоў вельмі турбуе Касцёл. “Зараз узнікла патрэба размаўляць аб ёй у шырокай перспектыве. Таму ў форуме прымуць удзел члены біскупскіх канферэнцый з усяго свету, прадстаўнікі розных рэлігійных і грамадскіх арганізацый, супрацоўнікі Рымскай курыі”, - падкрэсліў італьянскі іезуіт. Ён адзначыў, што прысутнасць вялікай колькасці ўдзельнікаў дазволіць прааналізаваць праблему з розных бакоў: душпастырскага, псіхалагічнага, юрыдычнага і інш.

Акрамя таго, кс. Ламбардзі падкрэсліў, што, каб выправіць крыўду і боль, нанесеныя ахвярам сексуальных злачынстваў, неабходна адкрытасць, справядлівасць і прымірэнне. “Адной з мэтаў форума з’яўляецца спрыянне ўстанаўленню трывалых кантактаў і пастаннага абмену вопытам паміж удзельнікамі мерапрыемства. Такім чынам, пасля заканчэння сімпозіўма, павінна пачацца рэалізацыя тых прынцыпаў, аб якіх на ім будзе ісці размова”, - звярнуў увагу кс. Ламбардзі.








All the contents on this site are copyrighted ©.