2012-02-04 14:22:13

Губернатарат Ватыкана абвяргае абвінавачанні СМІ


Губернатарат Ватыкана апублікаваў спецыяльнае паведамленне ў сувязі з публікацыяй у СМІ канфідэнцыяльных лістоў арцыбіскупа Карла Марыі Вігано, былога сакратара Губернатарата Ватыкана і цяперашняга Апостальскага нунцыя ў ЗША, скіраваных да Святога Айца і кардынала Дзяржсакратара Тарчызіо Бэртонэ. Лісты, якія сталі даступнымі грамадскасці, тычацца фінансавых пытанняў Ватыкана і дзейнасці канкрэтных супрацоўнікаў ватыканскіх устаноў. У паведамленні Губернатарата адзначаецца, што публікацыя гэтых лістоў з’яўляецца прычынай для смутку.“Сцвярджэнні, якія ў іх змяшчаюцца, могуць выклікаць уражанне, што Губернатарат Дзяржавы Ватыкан не з’яўляецца прыладай адказнага кіравання, але ўстановай, апанаванай цёмнымі сіламі і якой нельга давяраць”, - гаворыцца з жалем у паведамленні. Аднак, пасля ўважлівага аналізу зместу карэспандэнцыі, кіраўніцтва Губернатарата лічыць сваім абавязкам паведаміць, што заўвагі змешчаныя ў лістах з’яўляюцца плёнам памылковай ацэнкі, або грунтуюцца на страху перад выпрабаваннямі. “Акрамя таго, яны абсалютна не адпавядаюць паказанням сведкаў”, - гаворыцца ў дакуменце.

Адзначаецца, што Губернатарат Ватыкана выражае поўны давер супрацоўнікам фінансавых аддзелаў і выказвае падзяку за іх каштоўную працу, здзейсненую з высокім прафесіяналізмам. “Кіраўніцтва Губернатарата, загадчыкі аддзелаў і супрацоўнікі, жадаюць падцвердзіць моцнае супольнае жаданне працягваць прыкладаць усе свае сілы на карысць вернага і адданага служэння Святому Айцу, усведамляючы вялікі гонар і адказнасць, якія звязаны са служэннем Папе”, - гаворыцца ў паведамленні.








All the contents on this site are copyrighted ©.