2012-02-04 14:35:22

Брацтва св. Пія X гаворыць “не” прапанове Апостальскай Сталіцы


RealAudioMP3 Кіраўнік Брацтва св. Пія X або лефэўрыстаў Бернар Фелле адхіліў прапанову Апостальскай Сталіцы вярнуцца ва ўлонне Каталіцкага Касцёла. Брацтва вымушана сказаць “не”, паведаміў Фелле падчас свайго выступлення ў семінарыі горада Вайнона ў ЗША. Змест выступлення апублікаваны на інтэрнэт-старонцы навучальнай установы. Святы Пасад не бачыць праблем арганізацыйнага ці літургічнага парадку ў дзейнасці Брацтва св. Пія X, але застаюцца пытанні веравучэння. Папская камісія “Eccelsia Dei”, якая адказвае за дыялог з лефэўрыстамі, лічыць неабходным прыняць і прызнаць з боку Брацтва дакументы ІІ Ватыканскага Сабору – асабліва адносна экуменізму, веры і рэлігійнай свабоды. Фелле лічыць гэта немагчымым. Паводле яго меракавання, таксама Катэхізіс 1992 г. не сумяшчальны ў сваім змесце з фактычнай традыцыяй Касцёла.

24-27 студзеня на пленарным пасяджэнні Кангрэгацыі Веравучэння ішла размова пра стан дыялогу с лефэўрыстамі. На ім быў прадстаўлены другі адказ Брацтва на “дактрынальную прэамбулу” ад 14 верасня 2011 г. У ёй ватыканская дыкастэрыя сфармулавала некаторыя прынцыпы магчымага аб’яднання. Адказ лефэўрыстаў надыйшоў у Ватыкан у снежні 2011 г.







All the contents on this site are copyrighted ©.