2012-02-03 12:35:22

Экспанаты з Ватыканскай Астранамічнай Абсерваторыі на выставе ў Пізе


2 лютага ў Залі Друку Апостальскай Сталіцы прайшла прэзентацыя выставы “Гісторыі іншага свету. Сусвет унутры і па за намі”, на якой адзін з стэндаў будзе прысвечаны кардыналу Пьетро Маффі, былому дырэктару Ватыканскай Астранамічнай Абсерваторыі. Выстава адкрыецца ў Пізе у сакавіку гэтага года. На ёй наведвальнікі змогуць пабачыць незвычайныя фотаздымкі планет і зорак, прылады якімі карыстаюцца даследчыкі космаса, мінералы з Луны і Марса, а таксама арыгінальныя творы Галілея, Каперніка, Н’ютана. Акрамя таго, у экспазіцыі будзе прадстаўлена кніга па астаноміі падараваная кітайскім чыноўнікам іезуіту місіянеру кс. Матэо Рычы ў XVI ст.

“Гісторыю Суствета нельга расказаць без нашых “маленькіх” чалавечых гісторый”, - адзначыў падчас прэзентацыі выставы цяперашні дырэктар Ватыканскай Абсерваторыі кс. Хосэ Габрыэль Фунэс. Святар падкрэсліў, што Піза мае асаблівае месца ў гісторыі знаёмства чалавецтва з светам космаса, бо тут нарадзіўся Галілео Галілей і выконваў свае пастырскія абавязкі кардынал Пьетро Маффі. Ён нагадаў словы Святога Айца скіраваныя да англійскіх студэнтаў падчас падарожжа ў Вялікабрытанію у 2010 г., аб тым, што “кожная матэрыя, якая вывучаецца з’яўляецца часткай больш шырокіх даляглядаў і таму нельга абмяжоўваць сябе вузкім позіркам”. “Выстава мае на мэце менавіта пашырыць далягляды маладога пакалення і не толькі”, - сказаў кс. Фунэс.








All the contents on this site are copyrighted ©.