2012-02-03 14:41:37

Рым: сустрэча біскупаў Еўропы і Афрыкі


RealAudioMP3 13-17 лютага ў Рыме пройдзе II Cімпозіўм біскупаў з краін Афрыкі і Еўропы на тэму: “Евангелізацыя сёння: адносіны і пастырскае супрацоўніцтва паміж Афрыкай і Еўропай. Чалавек і Бог: місія Касцёла ў абвяшчэнні прысутнасці і любові Бога”. Арганізатарамі форума з’яўляюцца Сімпозіўм Біскупскіх Канферэнцый краін Афрыкі і Мадагаскара і Рада біскупскіх канферэнцый Еўропы. У форуме прымуць удзел каля 70 іерархаў з двух кантынентаў, а таксама прадстаўнікі ватыканскіх дыкастэрый і розных касцёльных арганізацый. Сімпозіўм з’яўляецца часткай праекта супрацоўніцтва паміж Касцёлам ў Еўропе і Афрыцы. Яно скіравана на паглыбленне сумеснай адказнасці за евангелізацыю і чалавечае развіццё ва ўсім свеце.

Падчас папярэдніх сустрэч біскупы абмяркоўвалі праблемы рабства, эміграцыі і перспектывы місіянерскай дзейнасці. На будучым форуме ўвага іерархаў будзе сканцэнтравана на пошуку новых сфер для супрацоўніцтва, а таксама тэме новай евангелізацыі. 17 лютага ўдзельнікаў сімпозіўма прыме на аўдыенцыі Бэнэдыкт ХVI.








All the contents on this site are copyrighted ©.