Кардынал Тарксан: духоўныя каштоўнасці з’яўляюцца асновай развіцця грамадства
1-8 лютага ў Індыі праходзіць пасяджэнне Канферэнцыі Біскупаў гэтай краіны, у якім
прымае удзел кардынал Пітэр Тарксан, старшыня Папскай рады “Iustitia et Pax”. Дэвіз
сустрэчы і асноўная тэма аб якой разважаюць іерархі: “Роля Касцёла ў будаванні лепшай
будучыні для Індыі”. Кардынал Тарксан звяртаючыся да індыйскіх біскупаў, звярнуў увагу
на неабходнасць пашырэння павагі да духоўных каштоўнасцяў у грамадстве, што будзе
з’яўляцца укладам Касцёла ў раўнаважаннае і больш чалавечае развіццё краіны. “Хоць
Індыя стала чацьвёртай эканамічнай сілай у свеце, аднак яшчэ неабходна палепшыць узровень
чалавечага развіцця”, - сказаў кардынал.
Ён нагадаў, што паводле статыстычных
дадзеных, толькі 25% насельніцтва Індыі карыстаюццамі выгадамі свабоднай эканомікі.
“Аднак 75% насельніцтва ўсё яшчэ жыве на даход меньш чым у 2 долары ў дзень. Таму
ў краіне існуе незадаволенасць тым, што ўлады не гарантуюць роўнасці і справядлівасці”,
- сказаў старшыня Папскай рады.
У сувязі з гэтым кардынал Тарксан адзначыў,
што Касцёл павінен падтрымліваць духоўнае развіццё грамадства. На яго думку духоўныя
хваробы з’яўляюцца крыніцай матэрыяльнай і сацыяльнай несправядлівасці. Кардынал Тарксан
заклікаў Касцёл у Індыі, “несці ў грамадства дар Евангелля, каб пабудаваць у ім Божае
Валадарства”.