2012-02-02 13:06:11

Італьянскі экзарцыст напісаў як Папа выгнаў злога духа з двух юнакоў


Кс. Габрыэль Аморт і журналіст Паоло Родары ў новай кнізе “Апошні экзарцыст”, прэзентацыя якой адбудзецца 7 лютага ў Рыме, расказваюць аб выпадку, калі Бэнэдыкт XVI выгнаў злога духа з апантанага чалавека падчас агульнай аўдыенцыі ў маі 2009 г. Кс. Аморт, які сам з’яўляецца экзарцыстам, расказвае на старонках кнігі, як прысутнічаў на аўдыенцыі, якую Папа традыцыйна праводзіць па серадах, у кампаніі двух жанчын, якія звычайна дапамагаюць яму, і двух маладых людзей, апантаных злым духам.

“Каля 10.00 з брамы каля ватыканскай базылікі выехаў белы аўтамабіль, у якім знаходзіўся Папа, яго сакратар кс. прэлат Георг Генсвайн і шафёр. Раптоўна, хлопцы, якія былі з намі, пачалі дзіўна сябе паводзіць. Адзін з іх, якога звалі Джованні быў вельмі напужаны, у яго пачаліся калаціцца зубы”, - узгадвае святар. Ён распавядае, што ў той момант зразумеў, што “нехта пачаў у іх дзейнічаць”. “Хлопцы крычалі “Ваша Святасць мы тут!” звяртаючыся да Святога Айца, які вітаў людзей прысутных на плошчы св. Пятра. Аднак Папа не набліжаўся да іх, бо бачыў двух жанчын, якія спрабавалі трымаць у руках двух маладых людзей, у вачах якіх была нянавісць. Пантыфік падняў руку і благаславіў усіх чатырох. Для маладых людзей гэта было як удар. Яны адляцелі на тры метры назад і упалі на зямлю”, - узгадвае экзарцыст. Кс. Аморт адзначыў, што пасля гэтага юнакі больш не крычалі, але плакалі. “Калі аўдыенцыя скончылася і Папа пакінуў плошчы св. Пятра, яны прыйшлі ў сябе і не памяталі нічога”, - напісаў святар у сваё новай кнізе “Апошні экзарцыст”.







All the contents on this site are copyrighted ©.