2012-02-02 11:46:17

Іспанскі ўрад ліквідуе адукацыйны курс па секулярызацыі, гендэрнай ідэалогіі і абортах


Міністр адукацыі Іспаніі Хосэ Ігнасіо Верт заявіў 31 студзеня аб тым, што ўрад зліквідуе спрэчны курс “Грамадзянская адукацыя” з абавязковай школьнай праграмы і атэстату і заменіць яго на іншы “грамадзянскі” курс пазбаўлены “спрэчных пытанняў і ідэалагічнага кантэксту”. “Грамадзянская адукацыя” была спрэчнай з самага пачатку і стварыла сур’ёзныя рознагалоссі ў грамадстве і ў сферы адукацыі”, - сказаў Верт на пасяджэнні парламенцкага камітэта па адукацыі. Ён сказаў, што курс, уведзены сацыялістычным ўрадам, “выходзіць за рамкі дырэктыў Савета Еўропы”.

Пачынаючы з 2006 г. урад сацыялістаў увёў патрабаванні да ўсіх студэнтаў праходзіць курс “Грамадзянскай адукацыі”, які прапагандуе секулярызацыю, гендэрную ідэалогію і аборты. Абавязковы характар курсу выклікаў пратэсты бацькоў, якія заявілі аб парушэнні іх права выхоўваць сваіх дзяцей у адпаведнасці з уласнымі перакананнямі. Больш за 3400 пазоваў было пададзена супраць іспанскага ўрада ў Еўрапейскі суд у Страсбургу.

Асновай новага курсу будзе іспанская Канстытуцыя і каштоўнасці, на якіх базуецца дэмакратычнае і плюралістычнае грамадства, гісторыя Еўрасаюза і Іспаніі.







All the contents on this site are copyrighted ©.