2012-02-02 14:12:45

2 лютага 1962 г. Ян ХХІІІ абвясціў аб скліканні ІІ Ватыканскага Сабору


50 гадоў таму, 2 лютага 1962 г. у свята Ахвяравання Пана, папа Ян ХХІІІ афіцыйна абвясціў аб скліканні ІІ Ватыканскага Сабору. Пантыфік заявіў у той час: “Паводле Нашай ініцыятывы і згодна з апостальскай уладай, Мы вырашылі, што ІІ Ватыканскі Экуменічны Сабор пачне працы 11 кастрычніка 1962 г.”. Святы Айцец патлумачыў, што выбраў дату 11 кастрычніка не выпадкова. Яна звязана з пачаткам Эфескага Сабору, які адыграў вялікае значэнне ў гісторыі Касцёла. Сабор у 431 г. абвясціў Марыю Божай Маці, што ўзгадваецца ў літургічным календары Касцёла 11 кастрычніка.

На жаль, Яну ХХІІІ, які распачаў працы Сабору ў 1962 г., не ўдалося завяршыць іх. Пантыфік памёр 3 чэрвеня 1963 г. Яго наступцам стаў Павел VI. Менавіта ён у 1965 г. урачыста абвясціў аб закрыцці ІІ Ватыканскага Сабору.








All the contents on this site are copyrighted ©.