2012-02-01 14:56:50

“L’Osservatore Romano”: кіно – эфектыўны інструмент выхавання


Сённяшняя “L’Osservatore Romano” змяшчае артыкул аб ролі кіно, як эфектыўнай прылады ў выхаванні. Аўтар артыкула Энрыко даль Коволо адзначае, што мы жывём у глабалізаваным свеце, у якім СМІ усё больш і больш уваходзяць у жыццё чалавека. “Адукацыйны крызіс, які закрануў нас, бярэ свой пачатак у моцным уплыве новых СМІ на лад жыцця”, - падкрэслівае аўтар артыкула.

Даль Коволо адзначае, што ў кантэксце радыкальных пазнавальных, культурных і антрапалагічных змен, кіно мае ў сабе пантэнцыял адлюстроўваць рэчаіснасць найбольш дакладна і адэкватна. “Кіно мае вялікую сілу, здольнасць дакументаваць рэальнасць, якую прадстаўляе”, - адзначае аўтар і дадае, што змест фільма, так як і мастацкага твору, падкрэслівае духоўнае вымярэнне часу, у якім быў створаны. Паводле Энрыко даль Коволо, праз словы, выявы і музыку фільм стварае вакол сябе прастору “Агоры” і з’яўляецца прыладай выхавання.

Беручы пад увагу тры галіны адукацыі, аб якіх гаворыць Бэнэдыкт ХVI: сям’ю, школу і парафію – кіно з’яўляецца сапраўды каштоўнай прыладай ў руках тых, хто пакліканы да творчай дзейнасці ў свеце СМІ, заключае аўтар артыкула ў сённяшняй “L’Osservatore Romano”.








All the contents on this site are copyrighted ©.